Новости
Суббота, 21.12.2024, 19:24
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 26
Статистика

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2012 » Октябрь » 3 » Як з абяцаных да 2015 года 1000 долараў атрымліваюцца “ссохлыя” $684
19:11
Як з абяцаных да 2015 года 1000 долараў атрымліваюцца “ссохлыя” $684

Палітычнае "свята" (выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу) скончылася, і пачаліся суворыя эканамічныя будні. Настрой псуецца хутка Па-першае, амаль адразу пайшлі ў рост цэны, якія ўлады прытрымлівалі, каб не псаваць настрой грамадзянам перад паходам на выбарчы ўчастак. З 3 кастрычніка падаражэў бензін і праезд у грамадскім транспарце ў Мінску. Па-другое, пачала пакрысе таннець нацыянальная валюта. Напачатку кастрычніка долар пераадолеў псіхалагічную мяжу ў 8500 беларускіх рублёў, а еўра штурмуе 11 000. Цікава, што будзе рабіць кіраўніцтва Беларусі ў 2013 годзе, на які прыпадае пік плацяжоў па знешніх крэдытах. Ужо зараз сітуацыя ў эканоміцы выглядае надта неўстойлівай, а выплаты ў памеры некалькіх мільярдаў долараў здольныя канчаткова яе расхістаць. Па-трэцяе, канчаткова высвятлілася, што неверагодныя поспехі беларускай эканомікі ў 2012 годзе грунтуюцца на кантрабандзе нафтапрадуктаў пад выглядам "распушчальнікаў" ды "разбаўляльнікаў". Эксперты казалі пра гэта і раней, аднак улады ўпарта сцвярджалі, што нават без гэтых артыкулаў прыбытку знешнегандлёвае сальда застанецца станоўчым. Аднак як толькі ў жніўні гэты бізнэс ляснуў, імпарт адразу перавысіў экспарт на 386 мільёнаў долараў. Дайшло яшчэ не да ўсіх Становішча можа істотна пагоршыцца ў чацвёртым квартале, бо Расія скараціла пастаўкі нафты на беларускія НПЗ. Праз гэта паменшацца прыбыткі ад экспарту бензіну ды дызельнага паліва, можа ізноў узнікнуць дэфіцыт валюты з усімі наступствамі, якія з гэтага вынікаюць. Праўда, новыя рэаліі дайшлі яшчэ не да ўсіх. Старшыня Савету Рэспублікі Анатоль Рубінаў заявіў: "Главное — не сбавлять темпов с тем, чтобы наиболее успешно завершить начатое, довести к концу года до логического завершения каждую позицию наших планов. В следующем году экономика должна будет выйти на такую траекторию развития, которая позволит в полном объеме выполнить планы всей пятилетки в целом". Аптымізмам ззяе і кіраўнік краіны. Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў прагноз па асноўных эканамічных паказчыках на 2013 год: рост валавага ўнутранага прадукту на 8,5%, рост экспарту – 15%, знешнегандлёвае сальда – станоўчае, 0,7% ад ВУП і г.д. Аднак "планы всей пятилетки в целом" чамусьці скасоўваюцца датычна сярэдняга заробку. На Усебеларускім народным сходзе Лукашэнка абяцаў 1000 даляраў да канца 2015 года, а цяпер цішком гэтая лічба ссохла да 684. Ды й "довести к концу года до логического завершения каждую позицию наших планов" не атрымаецца. Праваленыя такія накірункі, як замежныя інвестыцыі, энергаашчаднасць, і нават валавы ўнутраны прадукт пачаў імкліва губляць тэмпы росту. Скасоўваюцца нават надбаўкі на "гародніну" Таму ўлады хуценька пачалі шукаць, дзе можна зэканоміць. І вось ужо Лукашэнка анансуе: "Я долго колебался, но принял для себя решение – 25-30% кадров в госорганах мы сократим. Они нам просто не нужны". Але гэта справа няхуткая. А фінансы, падобна, спяваюць рамансы ўжо зараз. Чым інакш патлумачыць тое, што сёлета пенсіянераў пакінулі без адмысловай надбаўкі "на гародніну"? Нават Міністэрства фінансаў ужо не спадзяецца ўтрымаць нацыянальную валюту на цяперашнім узроўні. У праект бюджэту-2013 закладзены сярэднегадавы курс на ўзроўні 8950 рублёў за 1 долар. Выглядае, што Беларусь чакае чарговы "складаны перыяд". Зрэшты, гэтыя "часовыя цяжкасці" доўжацца ўжо больш за 18 год, і канца ім не бачна...
Просмотров: 673 | Добавил: qqq | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
1 Bear  
0
Check that off the list of tighns I was confused about.

Имя *:
Email *:
Код *:
Поиск
Календарь
«  Октябрь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Архив записей
Copyright MyCorp © 2024 Сделать бесплатный сайт с uCoz